Доўгі і цёплы летні вечар – лепшая нагода для “Традыцыйных танцаў ў Траецкім”. Чакаем вас разам з сябрамі ці сам-насам, каб весела ды цікава правесці час з музыкай ды танцамі. Танцамі ў Траецкім!
Атмасферу сапраўднай беларускай вечарыны створаць музыкі-аматары. Яны зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды многія іншыя танцы. Сярод традыцыйных музычных інструментаў – скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.
Беларускія традыцыйныя танцы адносяцца да так званых сацыяльных танцаў. Танцавальная вечарына – гэта імпрэза, дзе збіраюцца прадстаўнікі розных прафесій, узростаў і сацыяльных статусаў, тыя, каго аб'ядноўвае любоў да свайго, цікавасць да беларускай традыцыі. Запрашаем усіх, хто ўмее танчыць, толькі вучыцца альбо марыць навучыцца. На вечарыне будуць вопытныя танцоры, якія стануць выдатным арыенцірам на танцпляцы для тых, хто захоча пазнаёміцца з асноўнымі рухамі таго ці іншага танца.
Час: 22 ліпеня, 19:00-22:00.
Уваходны квіток: 10 рублёў. Каса працуе да 21:00.
Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.